Duration 14:58

Пячора цмока, голая русалка, разынкі Барадуліна, помнік Ў. Бусь Беларусь 1: Лепель — Ушачы — Полацк

39 778 watched
0
2.4 K
Published 23 Sep 2021

Трэвэл-блог «Бусь Беларусь» ад грамадскай кампаніі «Годна» распавядае пра краіну, якой хочацца даць буську. У першым выпуску вядоўцы едуць па маршруце Лепель — Сахновічы — Ушачы — Полацк і эмацыйна дзеляцца ўражаннямі ад мясцін і людзей. Прадстаўнікі TikTok-пакалення «Бусь Беларусь» адкрываюць невялікія гарады і мястэчкі, знаёмяцца з тымі, хто рупіцца пра захаванне спадчыны, дбае аб прыгажосці малой радзімы ці, хай сабе, проста жыве тут. Мы не проста паказваем архітэктурныя помнікі, распавядаем гісторыі сівой даўніны, але шукаем эмоцыі ў сучаснасці, залазім у закінутыя будынкі і… спрабуем замовіць каву з раслінным малаком. У вандроўкі па несталічнай Беларусі запрашаюць шоумен Мікіта Найдзёнаў і зоркі беларускамоўнага TikTok Ліза Ветрава ды Мікіта Бялевіч. Як і чым жывуць, пра што думаюць і мараць беларусы ў розных кутках краіны? Мясцовыя героі і гарадскія дзівакі, супольнасці і яркія ініцыятывы адзіночак, традыцыі ды сучасныя гісторыі. Пра ўсё гэта ў выпусках трэвэл блога «Бусь Беларусь» на канале «Годна»! Саўндтрэк праекта — песню «Не сядзі дома» слухайце на ўсіх лічбавых музычных пляцоўках: https://band.link/vyNs9 Другі выпуск: Браслаў — Друя — Глыбокае: /watch/IZWP5j2zVcRzP Трэці выпуск: Бабруйск: /watch/QilDEaNsIrpsD TikTok-старонкі «Годна»: https://tiktok.com/@ hodnaby https://tiktok.com/@ hodnamusic https://tiktok.com/@ homanby https://tiktok.com/@ hodnytiktok https://tiktok.com/@ symbalby 00:00 Не сядзі дома! 00:15 Куды і з кім едзем? 00:42 Лепель. Цікавосткі пра замак 01:10 Адкуль назва? 01:58 Голая лепельская русалка 02:47 Маляванкі. Майстар-клас 04:46 Лепельскі цмок, апеты Караткевічам 05:30 Вёска Сахновічы. Пячора Цмока 06:32 Старажытная пачвара 06:53 Ушачы — маленькая Каліфорнія 07:30 Разынкі Барадуліна 09:49 Музей народнай славы і палотны з тварагом 11:04 Размова з мясцовымі 12:00 Ушачанка эмацыйна чытае верш 12:59 Экстрым ва Ушачах. Вэйкборд 14:16 Полацк 14:48 Пішыце вашае ўлюбёнае слова з «Ў» у каментарах! Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: /channel/UC1M8OGVo7QOIx8fkGGVS-8A/join Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.by Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: https://instagram.com/hodnaby https://facebook.com/hodnaby https://t.me/hodnaby https://twitter.com/hodnaby https://vk.com/hodnaby https://ok.ru/hodnaby /hodnaby https://tiktok.com/@ hodnaby

Category

Show more

Comments - 359